Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.

Такі блізкі космас   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Калі трапіць у Мінску у раён будынкаў НАН Беларусі, можна звярнуць увагу на масіўную антэну, якая размешчана на даху корпуса па адрасе Сурганава, 6. Верхні паверх яго займае Навукова-інжынернае рэспубліканскае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы». Яно з’яўляецца адным з асноўных распрацоўшчыкаў Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі, а з 2004 года вызначана яе Нацыянальным аператарам. Акрамя гэтага, прадпрыемства забяспечвае бесперабойную эксплуатацыю Беларускага касмічнага апарата. Як працуе гэта ўстанова, распавядаюць начальнік цэнтра эксплуатацыі Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі Васіль Сівуха, начальнік аддзела прыёму даных Сяргей Несцяронак, намеснік дырэктара прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» па навуковай рабоце Барыс Чарнуха.

Источник: Беларусь,   20.08.2019 № 8 С. 8-11
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииМеждународное сотрудничество
Не губляць, а развіваць   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Прэзідэнт правёў кадравыя перастаноўкі. Намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прызначаны Аляксандр Кільчэўскі, раней - галоўны вучоны сакратар акадэміі. У сваю чаргу, гэтую пасаду заняў Андрэй Іванец, які да гэтага працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. На пасаду генеральнага дырэктара навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве ўзгоднены Вадзім Маханько, раней - намеснік гендырэктара па навуковай рабоце гэтага прадпрыемства.

Источник: Звязда,   17.05.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и властьОрганизация науки
Такі блізкі космас   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Мінчане і госці сталіцы, якія бывалі ў раёне Акадэміі навук, маглі звярнуць увагу на масіўную антэну, якая размешчана на даху будынка па адрасе Сурганава, 6. Але мала хто ведае, што верхні паверх будынка займае Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы». Да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі пар працу ўстановы распавядаюць начальнік цэнтра эксплуатацыі Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Васіль Сівуха, начальнік аддзела прыёму даных Сяргей Несцяронак, намеснік дырэктара НІРУП «Геаінфармацыйныя сістэмы» па навуковай рабоце Барыс Чарнуха.

Источник: Звязда,   12.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНАН Беларуси
У навуцы - як у спорце: толькі наперад   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

У Палацы незалежнасці кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. У ходзе сустрэчы пра стан розных сфер навукі і перспектыўныя напрамкі даследаванняў Прэзідэнту распавялі загадчык сектара геномных даследаванняў лабараторыі генэтыкі і біятэхналогіі Інстытута лесу НАН Беларусі Алег Баранаў і старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   26.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и властьНаука и технологии
Палацу — статус каштоўнасці, сцяг — у кожны дом   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Прэзідэнт сустрэўся з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Навуковы супрацоўнік, аспірант ДНУ "Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі" Анастасія Лапко прынесла на сустрэчу дзяржаўны сцяг, з якім паднялася на некалькі горных вяршыняў. На яе думку, беларусы слаба папулярызуюць сваю сімволіку, таму прапанавала зрабіць у кожны дом маленькі, але сціплы падарунак з выявай дзяржаўнай сімволікі. Прагучалі і іншыя прапановы.

Источник: Звязда,   30.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и властьНаука и общество
«Зялёны» прабел ліквідуюць   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Як зменіцца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», у які прапанавалі ўнесці змяненні і дапаўненні? Як расказаў дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксандр Пугачэўскі, некалькі месяцаў таму супрацоўнікі яго ўстановы рабілі заўвагі па законапраекце.

Источник: Звязда,   10.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и власть
«Калі мы думаем пра народ і Радзіму, то нельга адысці ў цяжкі момант убок»   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Кастрычніцкая рэвалюцыя — адна з найважнейшых палітычных падзей не толькі для Расіі, але і для ўсяго свету, бо ход гісторыі пасля гэтага быў беспаваротна зменены. Меркаванні аб гэтым у беларусаў розныя. Кандыдат гістарычных навук, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч разважае пра тое, як ўспрымаць рэвалюцыю, што было б з Расіяй без кастрычніцкага перавароту, а таксама пра тое, што значылі падзеі 100-гадовай даўнасці для Беларусі.

Источник: Звязда,   04.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Як будавалі “Звязду”   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Праспект Газеты «Звязда» на карце горада Мінска з'явіўся ў 2005 годзе, калі 16 чэрвеня на 12-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў было прынята рашэнне перайменаваць праспект Газеты «Известия». Толькі 12 гадоў існуе вуліца, названая ў гонар адной з найстарэйшых беларускіх газет. Але гісторыя з'яўлення і развіцця гэтага праспекта значна глыбейшая, чым здаецца на першы погляд. На праспекце Газеты «Звязда» сёння можна знайсці сапраўдную славутасць — курганы, распавядае загадчык аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Источник: Звязда,   09.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Гісторык Сяргей Траццяк: «Цяпер стала модна быць беларусам»   / Лукашэвіч, Уладзіслаў /

Гісторыя незалежнай Беларусі сёння мала даследавана. Неабходна вывучаць тое, што адбываецца, аднак пакуль не ўдаецца ахапіць усе аспекты гістарычнага працэсу. Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Траццяк тлумачыць, з чым гэта звязана, а таксама распавядае пра актуальныя праблемы і тэндэнцыі ў гэтай галіне ведаў.

Источник: Звязда,   16.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество